Пожалуйста, войдите на сайт или зарегистрируйтесь, чтобы написать сообщение.
HURMA - Шукай
Исполнитель
Название песни
Шукай
Bm
Нашапчы мне на вуха сваю псеўда-навуку,
нашапчы.
У забытым завулку нас з табою завуць да шыпшын.
Em
Два кароткія цені, нібы сны-летуценні зімы.
Bm
Як маўклівае гета, толькі помні, што гэта не мы.

G
Шукай мяне, гукай мяне,
Bm
як клічуць сонца па вясне,
G Bm
і рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
G 
Знайдзі мяне, згубі мяне
Bm
на яве, альбо толькі ў сне,
G Em F#m Bm
хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Асцярожна і ціха жыць, як дыхаць, і дыхаць, як жыць.
Хто бяжыць, не саб'ецца, толькі слухай, як сэрца дрыжыць.
Невядомае гора ўздымаецца з горных вышынь.
І да самых аблокаў ахінае аблога душы.
Hurma Шукай
Пожалуйста, войдите на сайт или зарегистрируйтесь, чтобы написать сообщение.
HURMA - Упасці
Исполнитель
Название песни
Упасці
Intro: E E E C#m

E C#m
Кожны павінен упасці, павінен упасці, упасці ў каханне.
Самае простае шчасце, звычайнае шчасце цябе не падмане.
Кожны павінен паверыць, павінен паверыць, як гуку імёнаў:
тое, што бачылі шэрым і звалі мы шэрым, фарбуем чырвоным.
За паваротамі далеч, маўклівая далеч, аж холад па целе.
Мы выбіралі дэталі, бо толькі дэталі становяцца цэлым.
Хутка мяняецца стужка, мяняецца стужка на вока вініла.
Ты падарыла мне птушку, ці можа, не птушку, а потым забыла…
F#m A
Скетчам няскончаным, чыстай бялізнаю
C#m B
Выкажы ноччу сваё

E A C#m B 
шчырае люблю, 
поўнае надзей.
З дрэва на зямлю 
яблык упадзе.

Дыхаў на поўныя грудзі, на поўныя грудзі і зараз хварэе.
Дыхаў — і марыў пра цуды, а зараз марудзіць і піша харэі.
Самае простае шчасце, звычайнае шчасце ад ранку да ночы.
Кожны павінен упасці, павінен упасці, ну хоць бы аднойчы.
Кожны павінен упасці, павінен упасці, упасці ў каханне (8 р)
Шчырае люблю, поўнае надзей
З дрэва на зямлю яблык упадзе

Шчырае люблю, поўнае надзей
З неба на зямлю сонца упадзе
HURMA - Упасці
Пожалуйста, войдите на сайт или зарегистрируйтесь, чтобы написать сообщение.
HURMA - Давай на раз, два, тры
Исполнитель
Название песни
Давай на раз, два, тры
INTRO: Em  D  Em  D  Am  Am7  Em  D

Em  D
Давай на раз, два, тры раскрыем усе карты.
Em  D
Што хочаш гавары, маўчаць ужо не варта.
Am  Am7  Em  D
Што хочаш гавары, але давай цяпер не пра нас.
Каго цяпер шукаць, хто болей вінаваты.
Каму цяпер казаць, што адчуваем страты.
Каму цяпер казаць, што гэта ўсё даўно не наш час.
Каму цяпер казаць, што гэта ўсё даўно не наш час.

Am 
А хто гаварыў, мы з табой назаўсёды?
D
А хто абяцаў, не пакіну ніколі?
Em
Але, калі разам ніякае згоды
D
І радасці меней, чым смутку і болю…

Давай на раз, два, тры раскрыем усе карты.
Ты кажаш, што сябры, а я маўчу ўпарта.
Ты кажаш, што сябры, і больш няма чаго нам дзяліць.
У позняе метро ўваходзім нетаропка.
Я стомлены ігрой, і трэба ставіць кропку.
Я стомлены табой і дзе тут Alt+Ctrl+Delete?!
Ты кажаш, што сябры, і больш няма чаго нам дзяліць.

А хто гаварыў, мы з табой назаўсёды?
А хто абяцаў, не пакіну ніколі?
Але, калі разам ніякае згоды
І радасці меней, чым смутку і болю.
А хто гаварыў, мы з табой назаўсёды?
А хто абяцаў, не пакіну ніколі?
Але, калі разам ніякае згоды,
То лепей даволі, то лепей да волі,
C D
То лепш бывай…
HURMA - Давай на раз, два, тры
Пожалуйста, войдите на сайт или зарегистрируйтесь, чтобы написать сообщение.
HURMA - Адзначым Новы год
Исполнитель
Название песни
Адзначым Новы год
Intro: E  A  E  A  
 
 E  A  E  A  
Давай адзначым Новы год,  
 E  A  E  E7  
альбо вяселле Барсука.  
 C#m  C#m -  
Мы знойдзем тысячы нагод,  
 C#m7  F#dim  A  
мы зладзім тысячы прыгод.  
 B  E  
Ты згодна? Вось мая рука.  
 A  E  
На-на-на-на-на-на-на-на  
 A  E  
На-на-на-на-на-на-на-на  
 A  B  
На-на-на-на-на-на-на-на  
 
 E  A  E  A  
Давай адзначым першы снег!  
 E  A  B  G#dim  
Праспалі першы - дык другі!  
 C#m  C#m -  
А лісце падае - уверх,  
 C#m7  F#dim  A  
а лісце падае - уверх  
 B  E  
ад шчасця, а не ад тугі.  
 A  E  
а рэкі выйдуць з берагоў,  
 A  E  
не дачакаліся снягоў  
 A  B  
і жоўтых восеньскіх сцягоў.  
 
Там у блакітнай вышыні  
над намі Пігласы ляцяць.  
Хоць мы з табою а ні-ні,  
давай запомнім нашы дні  
і будзем потым адзначаць.  
І будзем потым адзначаць.  
І будзем потым адзначаць,  
з Андатрай разам адзначаць,  
і з Барсуком і з Пацуком,  
з прыгожым рыжым Пацуком,  
а хочаш, нават з Прусаком!
Пожалуйста, войдите на сайт или зарегистрируйтесь, чтобы написать сообщение.