Em
Ля хутара цёмнага ў вайну
C
Зваліўся з неба ў лес самалет,
Em
Вострым крылом прабіў цішыню,
C
А зграя яго паляцела на ўсход.
AmEm
Там, дзе з восені сцежкі паелі балоты
AmEm
Летчыка прызямлілі парашутныя стропы.
AmEm
І маліцца бы богу пад небам шэрым,
AmBEm
Ды лётчык у бога на небе не верыў.
BEm
На хутар забыліся ўсе, апроч бога,
Em
і фронт адыходзіў далей на ўсход дзень за днём,
BEm
А дзед мой малым хлапчуком тады быў
Em
і насіў таму лётчыку ежу ў балота цішком.
Прыпеў:
Am
Таму ў школе вучыў я старана,
Em
З успамінам аб той даўніне -
DC
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
C
Вазьмі ты з сабою мяне.
Em
Лётчык богу паверыў, і бога маліў,
C
Цеснай келлю зямлянка яму стала з часам,
Em
А хлопец яму за балота насіў,
C
Бліны, саланіну ды рэдкае мяса.
AmEm
І пакуль не дайшлі сюды водсветы карных пажарышч,
AmEm
Ён сышоў, развітаўшыся сціслым "Спасибо, товарищ",
AmEm
Што не дойдзе адзін - не зважаў лётчык на засцярогі
AmBEm
Даў бог крылы яму - дасць бог і ногі.
BEm
На вагах вайны стане лёгкае цяжкім,
Em
хай для дзеда майго франты прайшлі за гарой.
BEm
І хоць ён Казеем не кідаўся на танкі,
Em
але восем дзесяткаў таму нарадзіўся герой.
Прыпеў:
Am
Таму ў школе вучыў я старана,
Em
З успамінам аб той даўніне -
DC
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
C
Вазьмі ты з сабою мяне.
Am
Мы ведаем пераканана:
Em
Вайна не на мапах штабоў,
D
А там, дзе ля хатаў i ў полi
Em
Лiлi чалавечую кроў,
Am
Дзе асiрацелi арэлi,
Em
Дзе жыта ў жнiўнi не зжалi,
D
Дзе комiнаў шэраг
CB7
Стаiць каравулам на месцы,
B7
Дзе хаты стаялi.
Прыпеў:
Am
Таму ў школе вучыў я старана,
Em
З успамінам аб той даўніне -
DC
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
C
Вазьмі ты з сабою мяне.
FGAm
Дзень адзіноты на захад зыйшоў,
FGAm
Пакінуў пустую старонку,
FGAm
І як ніколі за дваццаць гадоў
FGAm
Я сёння сустрэў незнаёмку.
FGAm
Мы разышліся як два караблі,
FGAm
Кожны сваёю дарогай,
FGAm
Мы бы на свеце ўсё разам маглі,
FGAm
Шкада, што ты, незнаёмка, не мая перамога.
FGAm
Мы размінулія як птушак зграі -
FGAm
Звычайная рэч і няма тут нічога дурнога.
FGAm
Табе ў метро, ну а мне на трамвай -
FGAm
Шкада, што няма ў мяне на метро праязнога.
FGAm
Яна, азірнуўшыся, ўслед паглядзіць,
FGAm
А мне за свой выгляд няўдалы няёмка -
FGAm
Як я пагаліцца мог сёння забыцца?
FGAm
Прабач, мая незнаёмка.
FGAm
Мы разышліся як два караблі
FGAm
Ў халодным святле ліхтароў...
FGAm
Ўсё ж такі добра, што ніколі на гэтай зямлі,
FGAm
Ніколі, цябя, незнаёмка, не сустрэну ізноў.
Am
Ён пясняр беларускі, круцейшы хлапчук,
F
Вышэй рукі, сябра, калі чуеш ты гэты гук,
DmG
"Лидер из деревни", панк ды бунтар,
Am
Выступаў за росквіт і здейсненне усіх мар,
Ён прыгожы і ладна рыфмуе куплеты,
Вам пацвердзяць пра гэта маладыя кабеты -
Не адна ў паветцы начамі крычала:
Прысвяці мне паэму, о Янка Купала!
О купала, о купала, о купала
О купала, о купала, о купала
О купала, о купала, о купала
Самы зэбы з тых каго зямля у ліпні нараджала.
Самы зэбы каго Вязынка калісьці нараджала.
Суперзорка, залётнік, соль гэтай зямлі,
Тысяча дзевятсотыя з песняй ішлі,
Яму верылі, што хутка лепей жыць стане
І у наша ваконца сонца загляне.
Ён лагодны як дождж, рэзкі як завіруха,
А аншлагавым выстУпам пазайздросціць Саладуха,
У экстазе паэтычным ўся вёска крычала:
О чытай нам яшчэ, наш каханы Купала.
О купала, о купала, о купала
О купала, о купала, о купала
О купала, о купала, о купала
Самы зэбы з тых каго зямля у ліпні нараджала.
Не баяўся вясковым назваць сябе ўголас,
Менавіта яго блытаюць з Коласам,
Ведаў пясняр, сорамна не прызнацца,
Да беларусак як след трэба заляцацца:
Ў кішэні заўсёды аловак з "рэзінкай" -
На сене ты станеш ягонай Паулинкай,
Неўзабаве вечар скончыш ты па традыцыі
З класікам у класічнай пазіцыі.
О купала, о купала, о купала
О купала, о купала, о купала
О купала, о купала, о купала
Самы зэбы з тых каго зямля у ліпні нараджала.
Не адна ў паветцы начамі крычала:
Прысвяці мне паэму, о Янка Купала!
Безназоўныя, тутэйшыя, Жалейка, На кургане -
I'n sexy and I know it, Baby light my fire!
Am
Сокал, мой сокал,
GAm
Высока лятаў,AAm
Высока лятаў,
GAm
А што ж відаў?
DmAm
Ой відаў, відаў
GAm
Зялёна жыта,
DmAm
А ў тым жыце
GEAm
Казака забіта
AmGFAm
Добры дзень, мой хлопча малы,
Am
Ці ты вуйку не пазнаў?
G
Выбачай, что я, балэба,
F
Больш лістоў не дасылаў.
Am
Ну а можа ты забыўся
Am
Што існуе вуйка твой,
G
І падпанкам шпацыруеш
F
Каля сажалкі малой
G
Веры не давай таму
G
Што пра мяне казала маці
F
Вуйка твой не у Парыжы,
F
А ў віленскім каземаце.
Am
Шчасця тут ты не прыдбаеш
Am
Хіба пазбавішся зубоў
G
Ці ты тутэйшы, ці хрануз -
F
Не пісаць табе лістоў.
Am
Я радзіме тут не любы,
Am
Тут чэрці стаяць пры стырне
G
Ды галоўнае не зубы -
F
Гонар з годнасцю мне
G
Ды галоўнае не зубы -
G
Без зубоў, ты не ў труне,
F
Лёсу я пакуль што любы,
F
Гонар з годнасцю мне
Прыпеў:
G
Воск на аркушы паперы -
F
Адбітак пальцу мой для веры.
DmG
Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць,
AmC
Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка
DmG
Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць,
F
Пакуль вочы бачаць,
F
Пакуль рукі трымаюць,
F
Пакуль сэрданька б'ецца,
F
Пакуль гарыць свечка.
AmGFAm
Крыж цяжкі лёс даў мне несці,
Am
Думкі нібы з воўны мятай,
G
Але ж трэба распавесці,
F
Як патрапіў я за краты.
Am
Не махляр я, не забойца,
Am
Не гвалтоўнік нейкай кралі -
G
За напісаную кнігу
F
Твайго вуйку зацкавалі.
G
Дваццаць катаржных гадоў
G
Твайму вуйке зычаць злыдні,
F
Ды я чую, лёс адмераў
F
Мне ня больш за два-тры тыдні.
Am
Хоць з турэмшчыкам мне шчасце -
Am
Паступіў у ноч да вахты
G
Годны сын старой дубейскай
F
Незацверджанае шляхты.
Am
- Дзядзька, выпусціў бы вас,
Am
- ён казаў падчас вячэры,
G
- Ды не хопіць вам здароўя
F
Выйсці нават па-за дзверы.
G
З выгляду не вельмі зграбны,
G
Але сэрцам хлопец варты,
F
Свайго бацькі, што стаяў
F
Пад касцюшкіным штандартам.
Прыпеў:
G
Воск на аркушы паперы -
F
Адбітак пальцу мой для веры.
DmG
Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць,
AmC
Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка
DmG
Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць,
F
Пакуль вочы бачаць,
F
Пакуль рукі трымаюць,
F
Пакуль сэрданька б'ецца,
F
Пакуль гарыць свечка.
AmGFAm
Быў жа час багатай волі,
Am
Час заможны, без пазык,
G
Калі ранкам каля ганку
F
Я сядаў у шасцярык,
Am
І ўздоўж роўных тынаў коні
Am
Неслі пана маладога,
G
Ды звяла ў казематы
F
Беларуская дарога.
Am
Заспявай на маю памяць
Am
Па-мужыцку, як вычыў.
G
Памятаеш, на Купалле
F
Як да вогнішча вадзіў
Am
І падчас начных блуканняў
Am
Ліўся ў неба і трымцеў
G
І жалобай сэрца раніў
F
Пра сакола дзевак спеў.
Am
Сокал, мой сокал,
GAm
Высока лятаў,AAm
Высока лятаў,
GAm
А што ж відаў?
DmAm
Ой відаў, відаў
GAm
Зялёна жыта,
DmAm
А ў тым жыце
GEAm
Казака забіта
Am
Скончыў свет на ліст мой ліцца...
Am
Бойся не турмы і куль,
G
Бойся моўчкі пазабыцца,
F
Хто ты, хлопец, і адкуль.
Am
А мне бы зараз ды на мора
Am
Але цягне ўніз з аблокаў
G
Мая цесная камора
F
Восем за палавінай крокаў
G
Мне баяцца нема кога,
G
Не шкадую і цярплю,
F
Адрынуўшы цара і бога
F
Са свечкі кроплямі лію
Прыпеў:
G
Воск на аркушы паперы -
F
Адбітак пальцу мой для веры.
DmG
Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць,
AmC
Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка
DmG
Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць,
F
Пакуль вочы бачаць,
F
Пакуль рукі трымаюць,
F
Пакуль сэрданька б'ецца,
F
Пакуль гарыць свечка.
AmGFAm
Ой прыляцелі
GAm
Да тры пташачкі,
Am
Тры пташачкі,
GAm
Родны сёстрачкі.
DmAm
Адна пташачка
GAm
Села ў ножанькі,
DmAm
Друга пташачка -
GAm
У галованькі,
DmAm
А трэцяя -
Am
Прытулілася да сэрца.
Am
Я — птэрадактыль
Am
У пошуках рыбаў.
C
Бачу квадраты
G
Дачных сядзiбаў.
Am
Бачу бліскучы
Am
Сонечны дах,
C
Бачу мурашак
G
На дзьвюх нагах.
F
Рыбы ня бачу.
F
Самак ня бачу.
G
Вымерлi самкi
G
З гора, няйначай.
F
Папараць-кветак
F
Тут не чуваць.
G
Трэба, напэўна, зноў засынаць.
Прыпеў:
AmGF
А пасля яго судзiлi,
GAm
А лятаць забаранiлi,
GF
I ад гэтае пары
GAm
Ён падаўся ў песьняры.
Am
— Глядзi, птэрадактыль!
Am
— Якi птэрадактыль?
C
Пэўна, на сонцы
G
Сплавіла дах ты!
Am
— Бусел, напэўна,
Am
Цi салавей.
CG
Пойдзем у дом да гасьцей.
Прыпеў:
AmGF
А пасля яго судзiлi,
GAm
А лятаць забаранiлi,
GF
I ад гэтае пары
GAm
Ён падаўся ў песьняры.
Am
Калі месяц за хмарамі скрыты,
G
Захвалюецца пушча - і вось
F
З манікюрам на тонкіх капытах
G
Да вады падыходзіць лось.
Am
Сваю песню самотна спявае,
G
Задуменна жуе мухамор,
F
І сляза з доўгіх веек сплывае
E7
На люстэрка Браслаўскіх азёр.
F
І сляза з доўгіх веек сплывае
E7
У люстэрка Браслаўскіх азёр.
Прыпеў:
FG
Самотны лось, самотны лось,
CAm
За што цябе пакрыўдзіў лёс?
FG
Дзе твая знікла весялосць?
Am
Скажы мне, лось,
Am
Мой лю́бы лось,
Am
Самотны лось...
Am
Вось такая, сябры, сітуацыя,
G
Што няма куды лосю ісці,
F
Страціў ён сваю арыентацыю
G
Не ў прасторы, а па жыцці,
Am
Бо калісьці даўно вясною,
G
Калі цвіў на пагорках чабор,
F
Пад старою гарбатай сасною
E7
Спакусіў яго хітры бабёр!
F
Пад старою гарбатай сасною
E7
Спакусіў яго хітры бабёр!
Прыпеў:
FG
Самотны лось, самотны лось,
CAm
За што цябе пакрыўдзіў лёс?
FG
Дзе твая знікла весялосць?
Am
Скажы мне, лось,
Am
Мой лю́бы лось,
Am
Самотны лось...
Am
І ад сораму лось наш згарае,
G
Бо прагналі яго з чарады,
F
Нават злая ваўчыная зграя,
G
Ад яго ўцякла хто куды.
Am
І зімою пад гоман завеі
G
Ён на Захад скіруе свой шлях,
D
Бо так цяжка быць лосем-геем
E7
У суровых айчынных лясах,
F
Бо так цяжка быць лосем-геем
E7
У суровых айчынных лясах!
Прыпеў:
FG
Самотны лось, самотны лось,
CAm
За што цябе пакрыўдзіў лёс?
FG
Дзе твая знікла весялосць?
Am
Скажы мне, лось,
Am
Мой лю́бы лось,
Am
Самотны лось...
Bm
З-пад акуляраў,
DA
Ён разглядае цябе з-пад акуляраў.
Bm
І быццам з мараў,
DA
На яго твары барада з тваіх мараў.
GDE
І ты хацела б ды не можаш звесці позірк убок,
GDE
З непрададольнай моццу цягне мяккай барады змрок,
GDE
Сама сабой ты робіш першы крок, оўееее.
Прыпеў:
BmGABm
У цябе павінен быць сэкс з барадатым мужчынам!
GDE
Ты пачала адлічваць да старту хвіліліны
BmGABm
Сэкс з барадатым мужчынам
GDE
Усё адбудзецца само сабой ўсё роўна ноччу гэтай ці той, оўеее.
Bm
На вуснах смагу
DA
Ад далікатнай барады ты чуеш смагу
Bm
Ты хочаш дзягу
DA
Ты ўсёй душою прагнеш каб ён вынуў дзягу.
GDE
Бо ты была благой дзяучынкай - "накажы мяне тата",
GDE
І цябе вабіць нават тое, што ён трохі лысаваты.
GDE
Інстынкты клічуць да яго дахаты.
Прыпеў:
BmGABm
У цябе павінен быць сэкс з барадатым мужчынам!
GDE
Ты пачала адлічваць да старту хвіліліны
BmGABm
Сэкс з барадатым мужчынам
GDE
Усё адбудзецца само сабой ўсё роўна ноччу гэтай ці той, оўеее.
Bm
Усім сваім целам
DA
Ты прагнеш скрабу барадой усім сваім целам,
Bm
І ашалела
DA
Ад кызытанняў валасінкамі зшалела,
GDE
І тваё сэрца рвецца з рэбраў, так што станніку гамон,
GDE
Як наркотык вабіць гэты барадаты ферамон,
GDE
Бяры, вось мая мапа эрагенных зон, оўеее.
Прыпеў:
BmGABm
У цябе павінен быць сэкс з барадатым мужчынам!
GDE
Ты пачала адлічваць да старту хвіліліны
BmGABm
Сэкс з барадатым мужчынам
GDE
Усё адбудзецца само сабой ўсё роўна ноччу гэтай ці той, оўеее.
C
Чыстая майка, новыя кеды,
BF
Куды я так іду, я і сам ня ведаю.
C
Шаўковая кашуля і гальштук чорны,
BF
І цягнуцца за мною ўздыханняў марафоны.
G
Ці ты п'еш гарбату з ромам, ці ром з кропелькай гарбаты -
C
Ўсе кабеты любяць калі хлопец трохі барадаты.
C
Гадзіннік афіцэрскі і на пальцы па пярсцёнку -
BF
Інтылігентны далікатны і знутры, і звонку,
C
А барада асобна заслугоўвае пашанаў -
BF
Адразу і не скажаш, што прыехаў ён з Ашмянаў,
G
Дзе прыхільніц у шпіталі ужо поўныя палаты,
C
Бо кабеты любяць калі хлопец барадаты.
Прыпеў:
С
Жанчына, запомні назаўжды:
BF
Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!
C
Жанчына, запомні назаўжды:
BF
Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!
G
Ды-ды-ды, параруру
C
Парарарам. Аў-аў-аў
C
Уявім, пакахала ты, і выйшла яно так,
BF
Што кожны дзень на ранку твой свой голіць твой юнак,
C
А потым шлюб, і хутка нарадзілася дзіцё,
BF
Але ўсё ж не так удала склалася жыццё,
G
Бо вашаму дзіцяці потым скажуць куліжанкі:
C
Калі без барады твой тата - ў цябе дзве мамкі
Прыпеў:
C
Жанчына, запомні назаўжды:
BF
Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!
С
Жанчына, запомні назаўжды:
BF
Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!
G
Ды-ды-ды, параруру
C
Парарарам. Аў-аў-аў
C
Добра, калі хлопец і прыгожы, і багаты -
G
А яшчэ прывабней, калі хлопец трохі барадаты
F#mBm
Ужо ня першыя суткі ідзе барацьба,
F#mDE
Кватэра як фронт, ну а мы як салдаты.
F#mBm
Мой батальёнчык гіне дарма
F#mDE
Перад моц'ю тваёй ашалелай армады.
F#mBm
Позіркаў стрэлы ня змогуць прабіць
F#mDE
Маю абыякавасці абарону...
F#mBm
Ніводны мужчына ня здолее жыць,
F#mDE
Калі будзе цярпець усе тваі забабоны.
Прыпеў:
F#mBm
Ты ня зменіш мяне як старыя шпалеры,
F#mC#
Я не здольны трываць твае умовы,
F#mBm
Ні кроку назад і ні кроку наперад,
F#mDE
І позна ўжо распачынаць перамовы.
F#mBm
З раніцы ты перайшла ў наступленне -
F#mDE
Вядома, што толькі чакала нагоды.
F#mBm
Я як паляк без ўзбраення
F#mDE
Ў верасні трыццаць дзевятага году.
F#mBm
Позіркаў стрэлы ня змогуць прабіць
F#mDE
Маю абыякавасці абарону...
F#mBm
Ніводны мужчына ня здолее жыць,
F#mDE
Калі будзе цярпець усе тваі забабоны.
Прыпеў:
F#mBm
Ты ня зменіш мяне як старыя шпалеры,
F#mC#
Я не здольны трываць твае умовы,
F#mBm
Ні кроку назад і ні кроку наперад,
F#mDE
І позна ўжо распачынаць перамовы.
EF#m
Там, дзе з крывёй салёнай
EF#m
Ліліся ручаі,
BmF#mEF#m
Коннікі старыя сышліся ў баі...
F#m
Перацёрся на кабыле падсядзёлак,
A
У дарозе тыдзень, за золкам золак,
Bm
Ты, крыжак, ня смейся, што я зброей не багаты -
E
Дзеці маі сытыя, хоць і не магнаты
F#m
Па засценках шляхціч рос і гадаваўся,
A
Хоць не селянін, ды работы не цураўся
Bm
Рыцар, ты ня смейся з маiх заплатаў -
EF#m
Гэта жонка мая шыла ў свеце курнай хаты.
Прыпеў:
E
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
BmF#m
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
E
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
BmF#m
Стала ты радней мне, чым касіўё...
E
І няхай са сцягами ляціць увыш
BmAEF#m
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!
F#m
Мне шукаць бы дома шчасця, а не смерць у полі,
A
Пяставаць бы дочак, станам тонкіх, як таполі,
Bm
З сынам стог зкладаць, каб корм не змок пад пярунамі,
E
Ды і ў цябе напэўна дома немка з нямчукамі.
F#m
Хочаш, рыцар, яблык? У меня іх цэлы кош! -
A
Сын натрос у садзе, там, дзе ходзяць басанож.
Bm
Дзе ж ты такі смак яшчэ адчуеш?
E
Навтошта ж ты гінеш ды сябе са мною губіш?
Прыпеў:
E
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
BmF#m
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
E
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
BmF#m
Стала ты радней мне, чым касіўё...
E
І няхай са сцягами ляціць увыш
BmAEF#m
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!
F#m
Ну, крыжак, трымайся, не забыўся памаліцца?
A
Хопіць заляцацца як дзявочая спадніца!
Bm
Я адзін і ты адзін, не дапаможа зграя -
E
Хай смяротным спевам нас жалеза ўкалыхае!
F#m
Сутыкнулісь коннікі, заспявала зброя,
A
Рыцар, ты прабач, але ж не быць табе героем...
Bm
Смерць твая і мне таксама не прайшла дармо -
E
Ліецца пад кашуляю чырвонае цяпло.
Прыпеў:
E
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
BmF#m
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
E
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
BmF#m
Стала ты радней мне, чым касіўё...
E
І няхай са сцягами ляціць увыш
BmAEF#m
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!